У госці разам

Колькі добрых і цікавых спраў робяць сумесна Падлеская школа, тутэйшыя царква, Дом культуры, сельская бібліятэка. Нядаўна па ініцыятыве настаяцеля Святадухаўскага храма айца Канстанціна на экскурсію ў Жыровіцкі Свята-Успенскі манастыр з’ездзілі каля 50 падляшан. Дзеці, прыхаджане, педагогі, клубныя работнікі пабывалі ў мясцінах, звязаных з жыццём іх славутага земляка Серафіма Жыровіцкага, якому наканавана было стаць святым. Жадаючыя змаглі акунуцца ў купелі, папіць вады з жыватворнай крыніцы.
Ларыса ГЛЕБ, бібліятэкар Падлескай СБ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *