Снежна-казачны дзень

Мінулая субота для наведвальнікаў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі была асабліва снежнай, марознай, але ад таго яшчэ больш казачнай і чароўнай.

ЦКРНіР стаў наступнай кропкай на святочным маршруце Дзеда Мароза і Снягуркі, яшчэ адным адрасам дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці».
Танцы, гульні, вершы, карагоды – дзеці і дарослыя адправіліся ў падарожжа, дзе сустрэліся з казачнымі персанажамі і іх нялёгкімі заданнямі. Павесяліліся на славу – сапраўднае свята цудаў ад педагогаў цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
І які ж Новы год без падарункаў!? Традыцыйная дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» даўно прыжылася ў гэтай установе адукацыі. Дзеці і педагогі прымалі віншаванні і падарункі ад раённага выканаўчага камітэта, аддзела па адукацыі і галіновага прафсаюза, райкама грамадскага аб’яднання «Белая Русь», райаддзелаў Следчага камітэта і ўнутраных спраў, ЦБП № 117 ААТ «ААБ Беларусбанк», раённай арганізацыі Беларускага фонду міру, кафэ «Калі ласка».
А вечарам маленькія наведвальнікі ЦКРНіР павіншавалі з юбілеем сваіх даўніх добрых сяброў – народную эстрадную студыю «Экспрэс». Штогадовы дабрачынны калядны канцэрт для гэтага калектыву стаў добрай традыцыяй. Выручаныя за білеты грошы пералічваюцца на рахунак цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
Маргарыта КУХТА. БОЛЬШ ФОТА тут

ЦКРНіР – падшэфныя райаддзела СК. Намеснік начальніка РАСК Аляксандр Траяноўскі тут часты госць.

Віншавалі рабят і работнікі  РАУС