І драйв, і абаянне, і шмат іншых якасцяў спатрэбілася ўдзельнікам конкурсу «Містар Ляхавічы»

Якім павінен быць сапраўдны мужчына? Сваім бачаннем адказу на гэтае пытанне падзяліліся ўдзельнікі конкурснай праграмы «Містар Ляхавічы». За тытул і права лічыцца самым-самым змагаліся прадстаўнікі гарадскіх школ, гімназіі і каледжа.

«Візітоўка» дала магчымасць журы і гледачам ацаніць творчасць, знаходлівасць і дасціпнасць канкурсантаў, іх уменне не разгубіцца ад правакацыйных пытанняў. Юнакі выступалі ў нечаканых для сябе вобразах, дэманстравалі гумар і густ, здольнасці і абаянне, эрудыцыю і камунікабельнасць. А ў конкурсе талентаў кожны паказаў сваё захапленне: хтосьці спяваў, танцаваў, а хтосьці выйшаў на сцэну ў кімано і паспрабаваў пакарыць глядзельную залу асаблівай віртуознасцю ў сваім любімым відзе спорту – дзюдо.
У рэшце рэшт, журы прыняло рашэнне. Максім Кудзялевіч з гімназіі атрымаў званне «Містар імідж», Максім Сіцько з агракаледжа – «Містар талент», Эдуард Казак (СШ № 1) прызнаны самым «драйвовым» містарам. А галоўны тытул, як, дарэчы, і прыз глядацкіх сімпатый, дастаўся Аляксандру Ракуцю з СШ № 2.
Святлана БЕЛЬМАЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.