За тыдзень да Перамогі

Нечаканым горам уварвалася ў жыццё людзей, перакрэсліла лёсы, раскідала па свеце родных Вялікая Айчынная вайна. Гімнасцёрка, стары гадзіннік, франтавы дзённік, прабітая біклажка ці зборнічак вершаў – усё, што нашчадкам засталося ад бацькі, брата, сына, дачкі… У кожнай сям’і свая памяць і рэліквія. А тады, у апаленыя вайной дні, паштальёна чакалі з заміраннем сэрца і глядзелі, што той выцягне з вялікай сумкі – салдацкі трохвугольнік ці пахавальную… Сёння гэтыя лісты – сведкі мінулых падзей, гістарычная каштоўнасць, да якой дакранаемся з хваляваннем і асцярожнасцю. У музеі, што знаходзіцца ў Свяціцкім сельскім Доме культуры, беражліва захоўваюць франтавыя лісты ад земляка Уладзіміра Курловіча да маці. Пажаўцелая і пацёртая папера, выцвілае ад часу чарніла. У пісьмах шчыры клопат пра маму, якая пахавала ўжо аднаго з сыноў – Рыгорку, хваляванні пра сясцёр і брата. Пасля таго, як Свяціцу дашчэнту спалілі фашысты, вяскоўцы жылі ў лесе…
Дзевятнаццацігадовы Валодзя Курловіч пайшоў на фронт пасля вызвалення Ляхавіцкага раёна. Для яго маці Антаніны Іосіфаўны пачалося жыццё ад пісьма да пісьма. Сама чытаць і пісаць не ўмела, прасіла суседа Апанаса. Кожнае слова сына ведала напамяць, кожны радок з пісьма паўтарала зноў і зноў…

Старанна складзены квадрат паперы ў клетку – 16 на 16 сантыметраў. На ім штэмпель палявой пошты, адзнака «Прагледжана ваеннай цэнзурай» і адрас атрымальніка: БССР, Пінская вобласць, Ганцавіцкі раён, Навасёлкаўскі с/с, вёска Свяціца. Антаніне Курловіч. Алоўкам выведзена: (арфаграфія захавана) «Письмо. 5/XI 1944 г. Да здраствуй, дарагая мая семя. Паздаравляю вас. Вы первых славах майго письма уведомляю што я пакуда жыв и здаров и вам желаю всево харошаво здаровя. А наиболье желаю брату Косцику, бо мне снятса очень плахие сны, смотри ево. Дарагая мая мамаша, ни пускай его одного никуда…. И я прошу лишний раза смотри брата Косцика, Нинку и Маньку. Обо мне не думай. Прошу тебя, дарагая мая мамаша…».
А гэтае пісьмо, відаць, выйшла з бою. Падгарэлы па краях ліст, акуратна выведзеныя алоўкам крыху няроўныя літары:
«Писмо 19/XI 1944г. од тваево раднова сына здраствуй дарагая мая мамаша. Добраво вечара или дня получишь ни знаю кагда… …Дарагая мамаша я да цябе написал ужо 11 писем, 3 адкрыдки. А я ад вас только получыл адное писмо каторое было писаное 1/XI 44 го. А я получыл яво 15/XI и я адписал на яво адкрыдку… Мамаша мне очен было скучно и цежало пакуда нипалучыл я ад вас писма. А как получил ад вас писмо, то мне палегчало на серцы. Получыл и узнал што хазяйство так как и было и пры мне и уведомила аб брату Косцику и аб сестре… Мая мамаша как будзеш писаць мне адвет то уведоми аб сестре Нинке и уведоми гдзе жывёце наместе, гдзе я вас пакинув иль выбрались на пажарыско. И чы жве и ставой Ганна или нет извесно ли, гдзе знаходзитса Вася
».
«9 /XII 1944 года. Писмо од тваево радново сына здравствуй дарагая мая семя и я вам желаю всево наилутшаво в вашей жызни. Дарагая мая семя я вам уведамляю што я пакуда жыв и здоров, и шлиу цибе свои пламенной франтавой прывет. Дарагая мамаша я цибе прашу аба мне ни думай. Бо мне Костус прыслал писмо и писал, что мама твая очен аб цибе скучает… Мама ты так много писем нипиши. Серавно я их ниполучаю. Бо мо ужо Апанасу и писац надаело. Абы только мама получала ты адмня и штоб знала што я жив…».
Простыя радкі з фронта былі для родных, ды і для самога салдата сонцам сярод цемры.
У студзені 1945 года паштальён зноў прынёс Курловічам пісьмо ад сына і брата:
«Здравствуй дорогая моя мама и брат и сестрици сообщаю вам что я пока жив здоров и вам жилаю дорогие мама я вам сообщю что я ранен вруку и вногу но нетяжило И ешё собщаю что я нахожусь сийчас в госпитале…».
У «Будаўніку камунізму» 15.ХІ.1984 г. быў надрукаваны нарыс «А маці чакае сына»: «Антаніна Іосіфаўна трымае ліст у руках. Ён дрыжыць. А маці ціхенька плача:
– Нічога не напісаў, як яго раніла. Міця, што служыў з ім, расказваў. Ля шашы Валодзька ляжаў, у раўчуку. Ён убачыў яго і спытаў: «Курловіч, жывы ты?» А сынок адказаў, што снарад у назе. Тагды ў шпіталь яго направілі. Некалькі пісем прыслаў. Усё пісаў, што будзе помсціць. А я малілася ў куточку, шаптала слоўцы ноччу, плакала, каб не бачылі дзеткі…».
…«Калі прыйшла Перамога, Антаніна Іосіфаўна з дня ў дзень чакала сына. Уздумаецца, што вось сёння ён прыйдзе, яна выбягала на дарогу і ўглядалася ўдалячынь. I раптам замест сына прыйшоў ліст. Не салдацкі трохвугольнік, а сіні канверт. Яшчэ раз пастукалася гора ў хату Антаніны Іосіфаўны».

«9/V45 года Здровствуйте увожаемая Антонина Иосиповна! С приветом к вам товарищи и друзья вашиго сына Володи! в которой он служил части. офицер Гришаков Николай Кириллович. Увожаемая мамаша мы собщаем вам лично о смерьти вашиго сына Володи! Ваш сын служил в маем подразделении и отдал свою жизнь смертью храбрых героев за нашу родину, за нашу свободу и не зависемость нашиго советского народа.
Ваш сын Володя! Преданый сын нашей родины с честью выполнил свой долг перед родиной, и перед своими родными, до последней минуты жизьни в бою он был самый находчивый бойцом красной армии, и жестоко громил врага, беспощадно бил немцев не щадя своей жизьни все оддал для победы над врагом… Мы не когда не забудем тов. Володю … Мы отомстили за Володю и 2 мая разбили врага и водрузили знамя победы над Берлином.
Собщаем подробно осмерти Володиной в уличных боях за г. Берлин. Володи поставлена задача была своим пулемётом подерживать продвижения бойцов стролкового подразделения. Володя! как и всегда с весёлой улыбкой в бою выдвинул свой пулемёт и открыл сильный огонь по немцам, немцы безпорядочно стали отходить и бросать все свое имущество, совместно с бойцами он упорно продвигался вперёд. От его пулемёта много немцев нашли себе могилу. И вражеская пуля внезопно сразила Володю. И кончилось бится сердце его, в последнюю минуту Володя сказал вперёд товарищи…
Увожаемая мамаша вы гордитесь своим сыном. ваш сын вечно будет жить в наших сердцах и м ы его не забудем и не забудем вас. Сегодня 9 V -45 в день Победы над врагом мы все его товарищи собрались на митинг и вспомнили своих героев прошлых боёв и вспомнили Володю. Похороны Володи были 2 мая похоронили в братцкой могиле г. Берлине… Вы мать героя вам честь и слава что выростили такого храброго сына.
С приветом все бойцы и офицеры досвядония».

А праз год, у студзені 1946 года, маці атрымала афіцыйнае паведамленне пра тое, што яе сын гвардыі радавы Уладзімір Рыгоравіч Курловіч, праявіўшы геройства і мужнасць, загінуў 1 мая 1945 года. За тыдзень да Перамогі.

…Напісанае застанецца. Салдацкія трохвугольнікі, карткі і паштоўкі з фронту, выразкі з газет – дарагая памяць, якая не мае тэрмінаў даўнасці. Памяць жыве і будзе жыць.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

P.S. Рэдакцыя ўдзячна за прадастаўленыя матэрыялы заснавальніцы музея Веры Шыловіч і былому кіраўніку музея Ганне Маісеенка.