Дачушка… пад ёлачку


Прыгожае імя Дарына далі сваёй дачушцы ляхавічане Вікторыя і Яўгеній   Маслоўскія. Іх дзяўчынка з’явілася на свет 2 студзеня ў Баранавіцкім раддоме і стала першай нованароджанай на Ляхавіччыне. І цудоўным навагоднім падарункам маме, тату і браціку Марку. Як расказалі ў аддзеле загса райвыканкама, шчаслівыя бацькі літаральна днямі атрымалі важны дакумент – пасведчанне аб нараджэнні, пра што зроблены адпаведны запіс пад нумарам 6 у кнізе актаў грамадзянскага стану.
А першы запіс аб нараджэнні, таксама, дарэчы, дзяўчынкі, быў унесены ў першы ж працоўны дзень 2019 года. 2 студзеня пасведчанне аб нараджэнні сваёй Верачкі атрымалі жыхары райцэнтра Дзмітрый і
Таццяна Чаранкевічы. Цяпер 25 снежня ў іх сям’і – асабістае свята,
напрыканцы 2018-га яна падрасла яшчэ на аднаго чалавечка.
Усяго ж летась на Ляхавіччыне нарадзіліся 168 хлопчыкаў і дзяўчынак
(80 з іх – гараджане).
Святлана БЕЛЬМАЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.