Падача… удар па варотах… гол!

Футбол – не проста гульня. Футбол – гэта радасць, задавальненне, захапленне.
Адзін з галоўных напрамкаў дзейнасці БРСМ – далучэнне моладзі да здаровага ладу жыцця. Відовішчна і масава праходзяць турніры па валейболе, футболе, спартыўныя марафоны, турыстычныя злёты. А нядаўна адбыўся футбольны матч, прымеркаваны да Дня выратавальніка, паміж зборнай камандай райкама БРСМ і РАНС. У склад каманды бээрэсэмаўцаў увайшлі працоўная моладзь з ААТ «Жарабковічы», СДЮШАР, навучэнцы ЛДАКа, капітаніў Сяргей Новік (інжынер па ахове працы ў ААТ «Жарабковічы»). Ён настройваў хлопцаў на перамогу, даваў слушныя «футбольныя» парады.
Гульня атрымалася напружанай і відовішчнай. Першы тайм скончыўся з лікам 4:4. У другім дзеянні на футбольнай пляцоўцы сталі яшчэ больш захапляльнымі і інтрыгуючымі. З невялікай перавагай з лікам 7:6 перамагла каманда РАНС. Каманды падарылі балельшчыкам прыгожы футбол, а выратавальнікі – яшчэ і перамогу сабе: а як жа, спаборнічалі напярэдадні свайго прафесійнага свята.
Марыя ЛУТАВІНАВА,
першы сакратар РК БРСМ.

Фота РК БРСМ