Ляхавіцкі адказ гродненскаму чацвераногаму “спеваку”

Не толькі ў Гродна жыве сабака, які спявае пад званы. У нашым райцэнтры маецца  свой  адмысловы  выканаўца –  “дваранін” Персік. Штодзень у адзін і той жа час, як толькі  пачынаюць гучаць званы, ён зацягвае сваю “арыю”.  Сведкі гэтых канцэртных нумароў адзначаюць унікальныя вакальныя даныя чацвераногага гадаванца.   Падпявае Персік натхнёна, як кажуць, з пачуццём і інтанацыяй. Падцвярджэнне гэтаму – відэа.