Трылер на Цітовіча

Калі камусьці трэба зняць трылерскі сюжэт, то яму на вул. Цітовіча, 23 у райцэнтры (здымак уверсе). Гэта не нічыйная нерухомасць. З кожным годам карціна заняпаду і разбурэння ўсё больш выразная. Летам, канешне, яе крыху прыхаваюць распушчаныя дрэвы і пародзістае пустазелле, аднак менш выразнай ні па выглядзе, ні па змесце яна не стане. І – менш небяспечнай таксама. Дык хто ў адказе? У каго такія трапяткія адносіны да руін зусім гістарычна не каштоўных?
А на шляху да мясцовай «славутасці» пастарайцеся не зламаць ногі на тратуары на пачатку вуліцы: тутэйшы люк (здымак унізе) гатовы «паклапаціцца» пра гэта.
Вольга САЛОМІНА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.