Зробім дарогу бяспечнай

15 лютага   стартуе  рэспубліканская прафілактычная акцыя «Зробім дарогу бяспечнай!», якая будзе доўжыцца да 24 лютага. У гэтыя дні супрацоўнікі АДАІ нагадаюць дзецям і дарослым пра прычыны дарожна-транспартных здарэнняў і наступствы ігнаравання ПДР.
Пад увагу міліцыі трапяць і вадзіцелі-парушальнікі, і недысцыплінаваныя пешаходы.

Па-ранейшаму асноўнай прычынай гібелі людзей на дарозе застаюцца наезды на пешаходаў і веласіпедыстаў, у тым ліку не абазначаных у цёмны час святлоадбівальнымі элементамі. На тэрыторыі Брэсцкай вобласці сёлета зарэгістравана 37 ДТЗ, у якіх чатыры чалавекі загінулі і 38 атрымалі траўмы.
У нашым раёне з пачатку года выяўлена 773 парушэнні ПДР, з іх 239 на рахунку пешаходаў і веласіпедыстаў. 188 з іх не былі абазначаны флікерамі, а 41 чалавек знаходзіўся на праезнай частцы нецвярозым. Пяцёра спыненых вадзіцеляў былі за рулём пад градусам. Іх машыны адбуксіраваны на штрафстаянкі, а вадзіцелі пазбаўлены права кіравання транспартным сродкам.
Аляксандр АНІКЕВІЧ,
старшы дзяржаўтаінспектар РАУС.