У Ляхавічах прайшоў раённы семінар-практыкум для старшынь сельвыканкамаў

Раённы семінар-практыкум праходзіў ў тэарытычным і практычным фармаце. Старшыня райвыканкама Аляксандр Камінскі і старшыня райсавета дэпутатаў Леанід Калбаса  абмеркавалі планы і задачы на месячнік па добраўпарадкаванні, вызначылі, на якія праблемы і пытанні неабходна звярнуць першачарговую ўвагу. 

А пасля тэорыю падмацавалі практыкай. Старшыня райсавета дэпутатаў  разам са старшынямі сельвыканкамаў і зацікаўленымі службамі наведалі вёску Кавалі. Праманіторылі праблемы, выявілі прычыны іх узнікнення,  абмеркавалі шляхі вырашэння. Многія з іх тыпічныя для  вёсак і аграгарадкоў раёна.