Сябруем народамі, сябруем краінамі

ДАРАГІЯ ЗЕМЛЯКІ!

Сардэчна віншуем вас з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі.
Дагавор аб утварэнні беларуска-расійскай Садружнасці стаў падмуркам галоўнага інтэграцыйнага праекта дзвюх краін, абумоўленага агульнасцю гістарычнага лёсу, блізкім укладам жыцця, моўнай і культурнай роднасцю.
Гэта свята з’яўляецца сімвалам узаемаразумення, выніковага супрацоўніцтва,вялікай вартасці беларуска-расійскага адзінства.
За мінулыя гады шмат зроблена на шляху  яднання нашых народаў. Няхай і далей  сумесная праца і ўзаемная падтрымка будуць на карысць нашых дзяржаў, спрыяюць паляпшэнню дабрабыту людзей.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.    РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.