На падмостках – выхавальнікі

Выдатныя педагогі, строгія выхавальнікі, дружалюбныя калегі – гэта пра супрацоўнікаў ясляў-сада № 3. А яшчэ яны крышачку артысты, рэжысёры, кампазітары і пастаноўшчыкі, якія аб’ядналіся ў аматарскую тэатральную суполку і вось ужо дзесяцігоддзе радуюць сваёй творчасцю дарослых і дзяцей, прымушаюць суперажываць, натхняюць і ствараюць пазітыўны настрой.

Цяпер ужо цяжка падлічыць, колькі міні-спектакляў пад-рыхтавалі. Кожны выхад на сцэнічную пляцоўку суправа- джаецца гучнымі апладысмен-тамі і шчырымі ўсмешкамі. Сапраўдным бенефісам стала выступленне нашых сама-дзейных артыстаў на свяце-ўшанаванні «Былых педагогаў не бывае». Аматарскі тэатр стаў для кожнага з яго ўдзельнікаў часткай жыцця, неабходнасцю, любімым заняткам.
– Пашчасціла быць адной з тых, хто 10 гадоў назад арга-нізоўваў першую пастаноўку. Памятаю, як тады хваляваліся, самі рабілі касцюмы. Цудоўна, што за гэты час натхненне не вычарпалася, – гаворыць настаўнік-дэфектолаг Іна Арлоўская.
– З задавальненнем прыня-ла прапанову паўдзельні-чаць у спектаклях. Гэта захапляльна і цікава, – сцвярджае выхавальнік Крысціна Давідоўская.
Ёсць у калектыве добрая традыцыя – штогод сіламі педаго- гаў і выхаванцаў да Міжна-роднага дня тэатраў рыхтуецца новая пастаноўка. Задзейніча-ны ўсе! Сёлета не стала выключэннем. Музычны кіраўнік Алена Варабей напісала сцэнарый, размеркавалі ролі. А яшчэ часова ператварыліся ў майстроў: шылі касцюмы, рабілі дэкарацыі, рэпеціравалі. Як заўжды, перад спектаклем перажывалі, ці ўсё атрымаецца, ці спадабаецца нашым галоўным крытыкам – выхаванцам.
І вось наступіў дзень прэм’-еры «Дабро заўжды перамагае зло». Выхаванцы ўтульна размясціліся ў зале. З якім жа інтарэсам рабяты сачылі за развіццём сюжэта. Хваляваліся за дзяўчынку Наташку (яе Баба-Яга хацела ператварыць у маленькую Ведзьмачку), непакоіліся за капрызулю і непаслухмянца Ваню, на пошукі якога адправілася мама. На працягу ўсяго дзеяння яе суправаджалі анёлы дабра, дзякуючы якім і сваёй любві маці пераадолела ўсе перашкоды і вярнула сыночка. Дабро заўжды перамагае.
Напачатку красавіка пака-залі прадстаўленне рабятам з іншых гарадскіх дзіцячых садкоў.
Загадчыца дашкольнай установы Людміла Мяжуева ўпэў-нена:
– Нашы традыцыі абавязкова будуць мець працяг. Мы рады бачыць у гасцях і сваіх выхаванцаў, і малышоў з іншых садкоў і, канешне, іх бацькоў. Творчасць аб’ядноўвае.
Алена ГАРДЗЕЙЧЫК,
намеснік загадчыка
ясляў-сада № 3.