З узнагародай!

Шэраг нашых землякоў адзначаны ўзнагародамі за вялікі асабісты ўклад у развіццё прафсаюзнага руху, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці і ў сувязі са 115-годдзем прафсаюзнага руху Беларусі:
Граматай райвыканкама – настаўнік па класе баяна Тухавіцкай ДШМ Ірына ВОЙЦІК, урач-оталарынголаг райбальніцы Васілій ГАРБАЧОЎ;
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў – былы старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Мікалай ВАЙЦЕШЫК;
Падзячным пісьмом райсавета – старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Святлана БЯЛЕЦКАЯ.
За шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі – Ганаровая грамата райсавета ўручана інжынеру лінейных збудаванняў сувязі ЛУЭС «Белтэлекама» Алегу ДУБІНЕ, паштальёну АПС Навасёлкі Браніславу СТРАМАВУСУ; Падзячнае пісьмо райвыканкама – начальніку АПС Конькі Святлане ВІЛЬЧЭЦКАЙ.