Ільняная прымерка

Напярэдадні гэта поле яшчэ калыхалася ў такт ветру зеленавата-жоўтымі хвалямі. А ўжо 25 чэрвеня карціна стала абсалютна іншай, набыла прыземленасць у вобразе паралельных, уцякаючых у далячынь стужак. У гэты дзень у раёне пачалося цераб-ленне льну – першы адрэзак на працяглым шляху ўборкі даўгунцу.

На размешчаным на паўднёвай мяжы вёскі Набярэжная полі пасля міжсезоннага прастою льноцерабілкі льнозавода прайшлі выпра- баванне, пацвердзілі сваю функцыянальнасць. Наперадзе працяглы і вельмі напружаны, на мяжы тэхнічных магчымасцяў, палявы сезон. І, напрыклад, ужо наступны дзень і для машын і, канешне, экіпажаў, якія імі кіруюць, стаў іменна такім. Камбайны вярталіся на базу стомленыя, запыле- ныя «за» дзявятую гадзіну ўвечары.

Пасля пробнага поля церабільны караван ільнозавода рушыў далей – у мініцкім і суседніх населеных пунктаў накірунку. Тамашнія землі лёгкія, з іх, як правіла, пачынаецца сяўба льну, адпаведна – і ўборка.
І хоць пра важкасць даўгунцу акцэнтавана і з лічбавай дакладнасцю можна будзе меркаваць пасля таго, як лён стане трастой, пакіне палеткі і зойме сваё месца пад шохай, сёлетнія разлікі на ўраджай, як адзначылі ў райсельгасхарчы, вызначаюцца куды большай прывабнасцю. Летась, нагадаем, многія ўчасткі пасеваў даўгунцу «згарэлі», і выйсці на запланаваны вал трасты льнаводы не здолелі.

Выцераблены пакуль толькі першыя дзясяткі гектараў. А іх у льнозавода 2,2 тысячы ў агульным заліку. Яшчэ на трох сотнях гектараў вырошчвае даўгунец у бягучым сезоне Ляхавіцкая льно-насенстанцыя, дзе час цераблення яшчэ не настаў.

Іван КАВАЛЕНКА.