Не гуляй з запалкамі!

У раённым аглядзе-конкурсе дзіцячай творчасці “Выратавальнікі вачыма дзяцей” прынялі ўдзел больш як 100 работ, выкананых хлопчыкамі і дзяўчынкамі Ляхавіччыны. Вызначаны пераможцы ва ўсіх намінацыях. Лепшыя падзелкі і мяккія цацкі зрабілі выхаванкі цэнтра пазашкольнай работы Марыя Дубіна і Крысціна Сцепаненка. Першае месца прысуджана тэматычнаму малюнку 11-класніцы Тальмінавіцкай САШ Кацярыне Траяноўскай. Вучаніца САШ № 1 Таццяна Смірнова намалявала самы змястоўны плакат.
Школьнікі паспыталі свае творчыя сілы таксама ў прозе і паэзіі. 9-класніца Свяціцкай САШ Ірына Лапіч і вучань СШ № 2 Аляксей Долмат напісалі лепшыя апавяданне і верш.
У рэспубліканскім туры конкурсу прымуць удзел работы Арцёма Мацуля (ужо стаў прызёрам абласнога этапа) і Крысціны Сцепаненка.
Кіраўніцтва Брэсцкага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і РАНС выказваюць удзячнасць рабятам, іх бацькам і настаўнікам за актыўны ўдзел у конкурсе і прапаганду правіл пажарнай бяспекі. Дарэчы, усіх пераможцаў і прызёраў чакаюць сюрпрызы.
Барыс АМЯЛЬЯНЕЦ, інспектар РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *