Апошні дзень першага летняга месяца на вадасховішчы “Мінічы” у Ляхавіцкім раёне

Чэрвень развітаўся з намі гарачым надвор’ем, буйствам самых неверагодных адценняў зялёнага, блакітам вады аж да самых да ўскраін.

Вадаплаўныя пакінулі гнёзды і на чале сваіх вывадкаў ужо даследуюць водны прастор.

Яшчэ не макаўка самай цудоўнай пары года, але ўжо вельмі блізка да яе.