З юнацтвам па дарозе. Свой дзень святкавала моладзь Ляхавіччыны

Свята маладосці, мар і натхнення, усмешак, летуценнасці сабрала ў мінулую нядзелю на плошчы Леніна дзёрзкіх, прыгожых, крэатыўных, смелых дзяўчат і юнакоў з ўсяго раёна. Але віншаванні ў гэты дзень прымалі ўсе: і тыя, каму да 31, і тыя, хто, як гаворыцца, малады душой.
Атмасфера свята сапраўды настройвала на пазітыў.
Колькі музычных падарункаў ад творчай моладзі атрымалі ляхавічане ў гэты дзень. Танцавальны мікс ад усходняга дэнсу да сучаснай аэробікі, песні – і рэп, і поп, і класіка, і штосьці з разраду рэтра. Свята маладосці не абышлося без гумару і ўсмешак. Артысты мастацкай самадзейнасці раёна не пакінулі шанца гледачам проста прысутнічаць і назіраць – яны ў самым цэнтры падзей.Прымалі ўдзел у конкурсах, падпявалі, танчылі, як і належыць моладзі. Дарэчы, сярод кампазіцый – не толькі каверы ў выкананні мясцовых спевакоў. Ляхавічанін Кірыл Праневіч, напрыклад, прэзентаваў на глядацкі суд музычны твор уласнага аўтарства. Падпявалі ўсе. Брава, Кірыл!
А самыя-самыя за сваю актыўнасць і ініцыятыўнасць атрымалі ў гэты святочны дзень узнагароды і сувеніры. На сцэну запрашаліся маладыя прад-стаўнікі розных прадпрыемстваў і арганізацый, сярод якіх – ПМК-13, кансервавы завод, СВК «Ляхавіцкі», работнікі сацыяльнай службы і культурнай сферы, камунгаса, ветстанцыі.
Вітала і віншава-ла юных і энергічных начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ніна Прыхач.
Святочная праграма паралельна ладзілася і ў скверы. Тут і шашачны
турнір, і аквагрым, і забаў-ляльныя квэсты ад МНС.
А дыскатэка стала яркім і гучным завяршальным акордам Дня моладзі.
Маргарыта КУХТА.
Фота аўтара. БОЛЬШ ФОТА ТУТ