Лясныя ўзнагароды. Ляхавіцкая лясгасаўская зборная паўдзельнічала ў абласных спаборніцтвах

Фота з сайта ДЛГУ  «Ляхавіцкі лясгас»

У мінулую пятніцу на базе абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па водных відах спорту прайшла галіновая спартакіяда сярод каманд лясгасаў вобласці. Паўдзельнічала ў спаборніцтвах і Ляхавіцкая лясгасаўская зборная.
Наша каманда прывезла прызавыя месцы ў асабістых заліках. Другую прыступку ў лёгкаатлетычным кросе на 500 метраў заняла начальнік аддзела лясной гаспадаркі і лесааднаўлення Людміла Куліна, трэцім у заплыве на 100 метраў стаў ляснік Ляхавіцкага лясніцтва Раман Дуброўскi.
У агульнакамандным заліку ляхавіцкая каманда стала шостай з 14 каманд.
Ірына КУЗЬМІЧ.