На Ляхавіччыне працуе перасоўная дыягнастычная лабараторыя абласнога эндакрыналагічнага дыспансера

У чацвёрты раз на Ляхавіччыне пад патранажам Чырвонага Крыжа працуе перасоўная дыягнастычная лабараторыя абласнога эндакрыналагічнага дыспансера. Урачы праводзяць ультрагукавую дыягностыку шчытападобнай залозы. Прама на месцы пры неабходнасці можна атрымаць кансультацыю ўрача-эндакрынолага і нават здаць некаторыя, інфарматыўныя для пастаноўкі дыягназу аналізы.
Спецыялісты перасоўнай лабараторыі ўжо абследавалі жадаючых у вёсках Свяціца, Навасёлкі, Нача. Працавала перасоўная лабараторыятаксама на базе райпаліклінікі. Як расказала ўрач-эндакрынолаг райбальніцы Вольга Барташэвіч, да канца месяца медыкі з абласнога эндакрыналагічнага дыспансера правядуць агляды пацыентаў у Ляхавіцкім дзяржаўным аграрным каледжы, на прадпрыемствах і ў арганізацыях горада.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *