З прыбыткам працуе швейны цэх Ляхавіцкага льнозавода

З прыбыткам працуе швейны цэх Ляхавіцкага льнозавода. Яго льняная гатовая прадукцыя даволі папулярная, запатрабаваная, практычная. Гэта абрусы і сурвэткі, пасцельныя прыналежнасці, ручнікі (ёсць і з нацыянальным арнаментам), падарункавыя камплекты і многае іншае, што можна набыць у фірменным магазіне прадпрыемства. Але ёсць яшчэ адзін від швейнай прадукцыі, які карыстаецца не меншай папулярнасцю на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна — спецадзенне і рабочыя пальчаткі. Ляхавіцкі жылкамунгас нядаўна набыў іх на 33 мільёны рублёў. Даспадобы рабочыя касцюмы і працаўнікам райаграсэрвісу, заказ якога пацягнуў на 15 мільёнаў рублёў. Пастаянным заказчыкам на пашыў спецадзення з’яўляюцца СВК «Ордэна»Знак Пашаны»Кастрычнік», «Дарава», іншыя сельгаспрадпрыемствы.
Тканіна паступае з Аршанскага льнокамбіната па акту ўзаемазаліку за здадзеную заводам сыравіну. А пашывам займаюцца закройшчыца Раіса Парошына, швачкі Святлана Кабяльчук, Ірына Папок, Алена Гатоўчыц, кіруе работай цэха майстар Ніна Баляйчук.
Аліна ЛАПІЧ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *