Установлена личность водителя, который наехал на пешехода в д.Остров Ляховичского района

Як паведамляў «ЛВ», ноччу 30 верасня недалёка ад вёскі Востраў адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з трагічным фіналам: неўстаноўлены аўтатранспартны сродак наехаў на пешахода, які памёр на месцы ДТЗ. Вадзіцель з месца здарэння ўцёк. Па гарачых слядах уцекача не ўдалося знайсці.
Адразу былі арганізаваны і праведзены аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы. Дзякуючы зладжаным і хуткім дзеянням супрацоўнікаў Брэсцкага абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў, Ляхавіцкага РАУС, раённага аддзела Следчага камітэта, асоба вадзіцеля была устаноўлена. Ім аказаўся жыхар Баранавіч, які працуе на адным з прадпрыемстваў Ляхавіцкага раёна. Зараз ідзе следства для кваліфікацыі дзеянняў вінаватай асобы.
Аляксандр ЕРМАКОЎ,
начальнік РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *