В Ляховичском районе прошла акция «Чистый лес»

У мінулую суботу па ўсёй краіне па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі прайшла акцыя «Чысты лес». Наш раён не стаў выключэннем. Загадзя работнікі лясгаса вызначылі ўчасткі для правядзення міні-суботніка па ўборцы лясных тэрыторый.
Прыемна, што землякі не засталіся абыякавымі да праблем лесу і прынялі актыўны ўдзел у акцыі. Прычым падтрымалі яе не толькі лясгасаўцы, але і пастаянныя ўдзельнікі, актыўныя і добрасумленныя памочнікі — вучні і настаўнікі гімназіі, Свяціцкай і Тальмінавіцкай СШ, супрацоўнікі раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, работнікі райвыканкама.
Дарэчы, рабяты з Тальмінавіцкай СШ заўсёды актыўна і ахвотна ўдзельнічаюць у падобных справах, асабліва, што тычацца пасадкі лесу. А вопыту вучні набіраюцца ў сваім школьным лясніцтве, якім кіруе ўлюбёны ў прыроду педагог Эма Федаровіч.
Дарослыя і рабяты разам ачышчалі ад смецця тэрыторыі берагавых палос вадасховішча «Мінічы» каля вёсак Набярэжная і Мыслабаж, а таксама ўчасткі ўздоўж аўтамабільных дарог. Зроблена нямала. І, без сумненняў, кожны ўдзельнік акцыі застаўся задаволены вынікам свайго дэсанта, пра які будзе напамінаць флажок з тэматычнай інфармацыяй.
Наталля АДАМЕНКА,
намеснік дырэктара ДЛГУ
«Ляхавіцкі лясгас»
па ідэалагічнай рабоце.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *