Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь!

Усебеларуская акцыя «Мы — грамадзяне Рэспублікі Беларусь!» — гэта шмат цікавых спраў, падзей, пачынанняў. У дзень Канстытуцыі, 15 сакавіка, юным ляхавічанам былі ўручаны пашпарты.
Уручэнне галоўнага дакумента грамадзяніна Рэспублікі Беларусь — гэта незабыўная падзея на ўсё жыццё. А калі ўручэнне было ўрачыс-тым, святочным — тым больш. Пра ўрачыстасць паклапаціўся райкам БРСМ і аддзел па справах моладзі райвыканкама. Хвалюючым і сапраўды святочным стала для 14 нашых юных землякоў атрыманне пашпартоў, якія ўручыў намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Крук. А ветэран Вялікай Айчыннай вайны і беларускай міліцыі Уладзімір Пятровіч Пархомчык віншаваў з уступленнем у рады БРСМ яшчэ 15 юнакоў і дзяўчат, якім з пажаданнямі любіць Радзіму, марыць, імкнуцца, дасягаць уручыў членскія білеты маладзёжнай арганізацыі.
Яны сталеюць у цудоўны час, у самай лепшай і клапатлівай краіне. Сёння вучацца ў школе, а заўтра ім быць гаспадарамі. І заўсёды ведаць і памятаць, што галоўнай умовай шчасця і чалавека, і дзяржавы з’яўляецца мір і свабода. Мір, якому 9 мая спаўняецца 65 гадоў, сёння аберагаюць унукі-праўнукі ветэранаў Вялікай Айчыннай. Як жа гэта справядліва, жыццесцвярджальна, патрыятычна — працягваць высокую традыцыю старэйшых пакаленняў і ганарыцца, па праву ганарыцца тым, што з’яўляешся грамадзянінам Рэспублікі Беларусь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *