Ляховичи: на базе ДОСААФ соревновались автомобилисты /фото/

Добры падарунак да прафесійнага свята зрабілі сабе аўтамабілісты Андрэй Секач, Сяргей Фірусь і Аляксандр Прыхач. Яны сталі пераможцамі раённага конкурсу сярод маладых вадзіцеляў.

Напярэдадні прафесійнага свята — Дня аўтамабіліста і дарожніка — на базе ДТСААФ трэці год запар праводзіўся традыцыйны конкурс маладых вадзіцеляў, арганізаваны райкамам БРСМ. У сёлетнім прынялі ўдзел 9 аўтамабілістаў з ДРБУ-200, РАНС, СВК «Ордэна ”Знак Пашаны” Кастрычнік», ДЛГУ «Ляхавіцкі лясгас», ААТ «Ляхавіцкі райаграсэрвіс», ПМС, КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ», РВЭС, райпо. Фі- налісты конкурсу, нягледзячы на малады ўзрост, з тэхнікай на «ты», не толькі віртуозна водзяць аўтамабіль і ўпэўнена адчуваюць сябе на трасе, але без праблем могуць выправіць любую непаладку свайго чатырохколага жалезнага сябра. Пра такіх гавораць — народжаны для дарогі.
Конкурсная праграма ўключала тэарэтычныя і практычныя іспыты, падчас якіх вадзіцелі дэманстравалі веды па правілах дарожнага руху і паказвалі прафесійныя навыкі ваджэння.
Пераможцам прызнаны вадзіцель раённага вузла электрычнай сувязі Сяргей Фірусь. На 2-м і 3-м месцах — Аляксандр Прыхач з райпо і Андрэй Секач з лясгаса.
Пераможцы ўзнагароджаны падарункамі і грашовымі прэміямі ад ДТСААФ і райкама БРСМ.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *