Дзе саюз – там гарантыя. Сёлета прафсаюзны рух краіны адзначае 115-годдзе. А яшчэ гэты год даў старт справаздачна-выбарнай кампаніі, што вызначыць накірункі прафсаюзнай работы на бліжэйшую пяцігодку

Што да аграрыяў раёна, то справаздачу свайго прафсаюзнага лідара яны ўжо заслухалі, выступленнямі ў спрэчках прааналізавалі і ў цэлым падтрымалі. Работу Ляхавіцкай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК ацанілі на «здавальняюча», а яе лідар Ірына Чура атрымала карт-бланш і прадоўжыць кіраваць прафсаюзам АПК раёна як мінімум бліжэйшыя 5 гадоў. За такое рашэнне прагаласавалі ўсе з амаль паўсотні дэлегатаў сходу.
Акрамя іх, да ўдзелу ў дзявятай справаздачна-выбарнай канферэнцыі раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК былі запрошаны старшыня абласнога камітэта аднайменнага прафсаюза Міхаіл Юхімук і кіраўнік дэпутацкага корпуса раёна Леанід Калбаса.

Дэлегаты знайшлі рашэнні па амаль дзясятку пытан-няў парадку дня, заслухалі выступленні калег на тэму «прафсаюзы і жыццё».
– Галоўнай мэтай работы райкама ў справаздачны перыяд было і ёсць павышэнне ролі і аўтарытэту прафсаюзных арганізацый у вырашэнні пытанняў забеспячэння канстытуцыйных правоў і гарантый членаў прафсаюза. Асабліва – на бяспечную працу, дастойны ўзровень жыцця, ахову здароўя, – адзначыла ў сваёй справаздачы Ірына Чура.

За саліднасць і маштаб арганізацыі «гаворыць», напрыклад, той факт, што, па стане на пачатак верасня, яе членамі з’яўляліся 2824 чалавекі, з іх 168 тых, хто ўжо выйшаў на заслужаны адпачынак.

Кіруючым органам арганізацыі з’яўляецца раённы камітэт складам у 25 чалавек. У сваёй рабоце райкам, як было адзначана, трымаў у полі зроку ўсе пытанні прафсаюзнага жыцця, ажыццяўляў кіраўніцтва «пярвічкамі», аказваў кансультацыйную дапамогу, арганізоўваў вучобу прафактыву і іншае. За справаздачны перыяд адбылося 6 пленумаў, праведзена 43 пасяджэнні прэзідыума, былі разгле-джаны і знойдзены рашэнні па амаль 550 пытаннях.

Практыкай стала правядзенне пашыраных пася-джэнняў прэзідыума, на якія выносіліся пытанні аховы працы і тэхнікі бяспекі, арганізацыі аздараўлення, выкананне працоўнага і жыллёвага заканадаўства, статутных патраба-ванняў і стандартаў у галіне аплаты працы і іншыя.

За апошні час раённы прафсаюз АПК папоўнілі тры пярвічкі. Новыя структуры былі створаны на ТАА «Трансэлектракамплект», ПУП «Трансэлектрабуд» і ЗТАА «БелДан». Разам з тым, з-за праве-дзенай у адносінах ЛДАК, КСУП «Тальмінавічы», «Востраў-Агра» і ПМК-17 рэарганізацыі, раённы прафсаюз АПК пакінулі аднайменныя пярвічкі. А найбольшай плённасцю работы, па словах Ірыны Чура, вылучаюцца прафсаюзныя арганізацыі СВК «Ляхавіцкі», ААТ «Жа-рабковічы», ТАА «Трансэлектракамплект», ДП «Нача», Ляхавіцкага ПМС і шэрага іншых.

У тым ліку і як прыкмету высокай ацэнкі работы Ляхавіцкай раённай прафарганізацыі работнікаў АПК трэба ўспрымаць факт мінулагодняга правядзення ў нашым раёне міжраённага вучэбнага семінара.

І некалькі лічбаў, якія дакладчык суправадзіла словамі «гэта ёсць рэальны вынік нашай работы». За 2018 год працаўнікам вернута 15,7 тысячы незаконна ўтрыманых або нявыплачаных рублёў, а за першае паўгоддзе сёлета – 4 тысячы рублёў.

Іван КАВАЛЕНКА.
Фота аўтара.