Творча, з верай і любоўю. ІІІ Серафімаўскі фестываль духоўнай творчасці прайшоў у Ляхавічах
ІІІ Серафімаўскі фестываль духоўнай творчасці па праве можна назваць сямейным святам, якое аб’ядноўвае розныя пакаленні

Сярод тых, хто прыйшоў ці прыехаў раздзяліць радасць свята,
акунуцца ў творчую атмасферу, больш падрабязна пазнаёміцца з гісторыяй праваслаўя, былі дарослыя і дзеці, прадстаўнікі органаў улады, землякі і госці. Увогуле ў мінулую нядзелю на тэрыторыі каля храма Узвіжання Крыжа Гасподня ў Ляхавічах было мнагалюдна, музычна і цікава.
І, па словах арганізатараў, сёлетні фестываль сабраў значна больш удзельнікаў, чым папярэднія. – Серафімаўскі фестываль праводзіцца ў гонар памяці нашага земляка прападобнамучаніка Серафіма, архімандрыта Жыровіцкага, які нарадзіўся і вырас на Ляхавіччыне ў вёсцы Вялікае Падлессе. У мінулым стагоддзі ён займаўся духоўнай асветай насельніцтва беларускіх земляў.

28 кастрычніка 1999 года свяшчэнным Сінодам Беларускай праваслаўнай царквы па благаславенні Свяцейшага
Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Алексія ІІ архімандрыт Серафім Шахмуць быў прылічаны да ліку 23 мясцовашанаваных навамучанікаў зямлі беларускай. Серафім Жыровіцкі лічыцца нябесным заступнікам зямлі беларускай і малітоўнікам пра Ляхавіччыну. Таксама мерапрыемства арганізавана для павышэння ўзроўню духоўна-патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення, і сёлета яно прысвечана 80-годдзю Вялікай Перамогі, – адзначае кіраўнік брацтва Серафіма Жыровіцкага Серафім Жытко.
Традыцыйна творчай частцы фестывалю папярэднічаў малебен у царкве Узвіжання Крыжа Гасподня. Фестываль благаславіў і прыняў у ім удзел епіскап Пінскі і Лунінецкі Георгій. Уладыка, а таксама благачынны цэркваў Ляхавіцкай акругі протаіерэй Георгій
Жытко, іншыя свяшчэннаслужыцелі ўручылі граматы тым землякам, хто актыўна дапамагае брацтву
Серафіма Жыровіцкага ў арганізацыі і правядзенні разнастайных мерапрыемстваў, удзельнічае ў іх. Неаднойчы адзначалася, што раённая ўлада актыўна супрацоўнічае з праваслаўнай царквой, спрыяе правядзенню разнастайных сумесных мерапрыемстваў. Пра гэта гаварылася і ў прывітальным адрасе ад райвыканкама і райсавета дэпутатаў, які зачытаў намеснік старшыні
райвыканкама Алег Траццяк.

Прапанаваная праграма мерапрыемства была насычанай і разнастайнай. Кожны, хто ў мінулую нядзелю завітаў сюды, знайшоў для сябе нешта хвалюючае, пазнавальнае, цікавае. Нямала землякоў і гасцей спынілася каля выставы, што расказвала
пра праваслаўныя святыні. Запамі-
нальнымі, шчырымі, натхнёнымі былі выступленні мастацкіх калектываў, сярод якіх і ляхавічане, і госці. Асалоду атрымлівалі прысутныя ад кожнага нумара, які закранаў самыя патаемныя струны душы, таму і падтрымлівалі артыстаў несціхаючымі апла-
дысментамі. Сярод гасцей – кадэты Мінскага і Брэсцкага кадэцкіх вучылішчаў, навучэнцы Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа
імя Якуба Коласа, школьнікі Ляхавіччыны, ансамбль «Казацкая
доля» і акадэмічны хор «Элегія» з Баранавічаў. Нельга не адзначыць і выступленні выхаванцаў нядзельнай школы.

Сапраўднае гульнявое раздолле было для дзяцей. Хлопчыкі і дзяўчынкі з інтарэсам удзельнічалі ў пазнавальна-забаўляльных конкурсах і атракцыёнах, глядзелі спектакль лялечнага тэатра. Зай-
мальную пляцоўку прадставілі супрацоўнікі РАНС. Спартыўныя спаборніцтвы, віктарыны былі прадугледжаны і для дарослых удзельнікаў праваслаўнага фестывалю. Арганізатары мерапрыемства паклапаціліся пра ўсё. Хто прагаладаўся, мог падсілкавацца юшкай, аладкамі, грэцкай кашай і пакаштаваць розных прысмакаў, прыгатаваных з верай і любоўю.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

