Цеплыня матуліных рук. Зазірніце ў ляхавіцкую купалаўку на выставу Рэгіны Шпак і атрымайце асалоду ад творчасці


У межах Тыдня маці ляхавіцкая купалаўка арганізоўвае і праводзіць шэраг святочных мерапрыемстваў. Адно з іх ладзіцца ў файе бібліятэкі з 8 па 14 кастрычніка — выстава творчых работ ляхавічанкі Рэгіны Шпак.

Наша таленавітая зямлячка па прафесіі настаўнік. Працавала ў навучальных установах Лунінецкага і Ляхавіцкага раёнаў ( апошняе месца перад выхадам на заслужаны адпачынак — праца ў  СШ№2), выкладала рускую і беларускую мовы і літаратуру, а потым і прадмет “сусветная мастацкая культура” . Менавіта тады захапілася ідэяй стварыць сваю, вышытую крыжыкам, галерэю карцін вядомых мастакоў. І ў яе атрымалася. Жадаеце ўпэўніцца? Зазірніце ў купалаўку на выставу “Цеплыня матуліных рук” Рэгіны Шпак і атрымайце асалоду ад творчасці. Праўда не ўсе работы выстаўлены для аматараў прыгожага, частку з ім майстар падарыла сваякам і сябрам.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.