Прылятай, бусел! Топ хлапчуковых імёнаў на Ляхавіччыне

Фота з архіва «ЛВ»

За дзевяць месяцаў 2019 года ў Ляхавіцкім раёне зарэгістравана нараджэнне 162 дзяцей, паведамілі ў аддзеле загса райвыканкама. Гэта на 29 больш у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам.
Дзяўчынак (іх сёлета нарадзілася 82) часцей за ўсё называлі Ганнамі, Вікторыямі і Ксеніямі. Сярод рэдкіх імёнаў – Іларыя, Эвеліна, Эліна, Эмілія, Бажэна і Ева.
. Але сустракаліся і не зусім звыклыя для нас, напрыклад, Расціслаў, Спірыдон, Леў.
Адна сям’я ў горадзе атрымала двайны падарунак ад бусла – у ёй нарадзіліся двайняты.
58 бацькоў сталі мамамі і татамі першы раз, 59 – другі. 25 сем’яў атрымалі статус мнагадзетных –  у іх нарадзілася трэцяе дзіця, у 13 сем’ях – чацвёртае, у трох – пятае, у дзвюх сем’ях – шостае дзіця, а ў адной – сёмае.
Былі сярод немаўлят сапраўдныя «волаты». Напрыклад, ляхавічанка Ксюша нарадзілася ростам 56 сантыметраў і вагой 4450 грамаў.

Ірына КУЗЬМІЧ.