Агонь-знішчальнік. У Ляхавіцкім раёне гарэла гаспадарчая пабудова


На пачатку адзінаццатай гадзіны 8 кастрычніка ў РАНС паступіла паведамленне пра ўзгаранне драўлянай электрыфікаванай гаспадарчай пабудовы ў вёсцы Валасачы. У 22.40 пажар ліквідаваны.


Агонь знішчыў дах, пашкодзіў перакрыцці і маёмасць.
Прычына здарэння ўстанаўліваецца.
Каб не стаць ахвярай пажару, супрацоўнікі РАНС рэкамендуюць не грэбаваць правіламі пажарнай бяспекі. Варта паклапаціцца пра спраўнасць электраправодкі і не карыстацца няспраўнымі бытавымі прыборамі. Напярэдадні ацяпляльнага сезона неабходна праверыць стан печак, комінаў і цепрагенерыруючых устройстваў.
Аляксей КЛЕТАНІЦА, інспектар РАНС.