Дэпутат Парламента – Людміла ЖАЛНЕРЧЫК

Падведзены папярэднія вынікі галасавання па Баранавіцкай сельскай выбарчай акрузе № 7 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання.
Па даных акруговай выбарчай камісіі, выбары па Баранавіцкай сельскай выбарчай акрузе № 7 адбыліся.
Агульная колькасць выбаршчыкаў – 62469 чалавек.
У выбарах прынялі ўдзел 56738 выбаршчыкаў (з іх 24073 – у датэрміновым галасаванні), 6149 скарысталіся правам прагаласаваць па месцы жыхарства, 26516 чалавек прыйшлі на выбарчыя ўчасткі ў дзень выбараў.
Колькасць галасоў, пададзеных за кожнага кандыдата ў дэпутаты:
Людміла Жалнерчык – 41097 (72,4%);
Сяргей Вайцешык – 8450 (14,9%);
Фёдар Лосік – 1983 (3,5%).
Колькасць галасоў, пададзеных супраць усіх, – 4451 (7,9%). 757 бюлетэняў (1,3%) прызнаны несапраўднымі.
Дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Баранавіцкай сельскай выбарчай акрузе № 7 выбрана Жалнерчык Людміла Мікалаеўна.