«60-кватэрны жылы дом па вул. Чкалава ў г. Ляхавічы» – долевае будаўніцтва

З 3 снежня па 27 снежня 2019 г. Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт запрашае гараджан прыняць удзел у грамадскім абмеркаванні будаўніцтва аб’екта «60-кватэрны жылы дом па вул. Чкалава ў г. Ляхаві- чы» – долевае будаўніцтва.
Размяшчэнне аб’екта праектавання плануецца на ўчастку, які размешчаны ў паўднёвай частцы горада.
З заходняга боку ўчастак мяжуе з дваровай тэрыторыяй шматкватэрнага жылога дома, з усходняга боку – з тэрыторыяй Ляхавіцкага аграрнага каледжа, з паўднёвага боку ўчастак абмежаваны тэрыторыяй інтэрната Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа, з паўночнага боку – сядзібнай жылой забудовай. Плошча ўчастка ў межах работ – 0,8 гектара. Рэльеф мясцовасці мае нязначны ўхіл у паўднёвым напрамку.
На ўчастку запраектаваны 60-кватэрны жылы дом і неабходнае добраўпарадкаванне да яго.
Праектуемы аб’ект увязаны транспартна-пешаходнымі сувязямі з існуючай забудовай. Пад’езд да будынка ажыццяўляецца з вул. Чкалава па праектуемым праездзе. На ўчастку запраектаваны паркоўкі ў колькасці 60 машынамесцаў, дзіцячая пля-цоўка з размяшчэннем на ёй гульнявога абсталявання, пляцоўкі для гаспадарчых мэтаў, пляцоўка для смеццязборнікаў з паасобным зборам смецця, ля кожнага пад’езда прадугледжаны велапаркоўка, урна і лаўка.
Праектуемы будынак шматкватэрнага жылога дома з’яўляецца 5-павярховым, 3-секцыйным, 60-кватэрным жылым домам, умяшчальнасцю (колькасць кватэр): аднапакаёвых – 30, двухпакаёвых-15, трохпакаёвых – 15.
У праекце прадугледжаны мерапрыемствы па стварэнні асяроддзя для жыццядзейнасці з улікам патрэбнасці інвалідаў і маламабільных груп насельніцтва.
Дэманстрацыйныя матэрыялы аб’екта праектавання адлюстраваны ў экспазіцыі, якая будзе размешчана ў фае 1-га паверха будынка Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта па адрасе: г. Ляхавічы, пл. Леніна, 3 з 3 снежня па 27 снежня 2019 г. і даступная для агляду ў працоўныя дні з 8.00 да 17.00 гадзін, а таксама на сайце Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ў рубрыцы «Грамадскія абмеркаванні».
Арганізатар грамадскіх абмер-каванняў – Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт (г. Ляхавічы, пл. Леніна, 3, тэл. 2-13-51, 2-15-50).
У тэрмін правядзення грамадскага абмеркавання з 3 снежня па 27 снежня 2019 г. заўвагі і (або) прапановы ўдзельнікамі грамадскага абмеркавання могуць быць накіраваны на сайт Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта lyahovrik@brest.by і ў пісьмовай форме выказаны на папяровым носьбіце і пакінуты ў скрыні пісьмаў, якая будзе знаходзіцца ў фае 1-га паверха будынка Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта (г. Ляхавічы, пл. Леніна, 3).
Пісьмовыя і электронныя заўвагі і (або) прапановы ўдзельнікаў грамадскага абмеркавання будуць разгледжаны на пасяджэнні архітэктурна-горадабудаўнічага савета».

Аддзел архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва- камунальнай гаспадаркі Ляхавіцкага райвыканкама.