Колькі дзяцей нарадзілася ў лістападзе на Ляхавіччыне і які ўзрост нявесты?

У лістападзе на Ляхавіччыне зарэгістравана нараджэнне пяці хлопчыкаў і пяці дзяўчынак.
Бацькам шасці малышоў пасведчанні аб нараджэнні ўручаны ў аддзеле загса райвыканкама, двух – у Конькаўскім сельсавеце, а таксама ў Жарабковіцкім і Альхоўскім. Дзяўчынкам далі імёны Карына, Жанна, Ксенія, Ульяна і Аліна. Хлопчыкаў назвалі Дамірам, Аўрамам, Макарам, Аляксандрам і Міронам.
Першынец нарадзіўся ў адной сям’і, другое дзіця – у чатырох сем’ях, у трох – трэцяе. У адной сям’і зарэгістравана чацвёртае , а ў адной –
пятае дзіця, адзначае начальнік аддзела загса Вольга Новік.
Дарэчы, Карына – чацвёртае дзіця ў сям’і – пры нараджэнні важыла 3880 грамаў і была ростам 57 сантыметраў.
Сярэдні ўзрост бацькі склаў 34 гады, маці – 30. Самай юнай маме – 21, бацьку – 26. Радасць бацькоўства адчуў наш 47-гадовы зямляк, зямлячка стала маці ў 37-гадовым узросце.
Фінальны месяц восені стаў пачаткам пяці сямейных біяграфій: чатыры пары зарэгістравалі шлюб у аддзеле загса райвыканкама, адна – у сельвыканкаме. Сярэдні ўзрост лістападаўскіх жаніхоў складае 41 год, нявестаў – 44. Самай маладой стала 25-гадовая нявеста, жаніху – 27.
Шлюб узялі і маладыя ва ўзросце 49 і 62 гады.
Па стане на 30 лістапада, на Ляхавіччыне зарэгістравана 134 на-
раджэнні, з якіх 76 у райцэнтры. Марш Мендэльсона гучаў для 80 пар, у аддзеле загса – для 67.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.