«Цёплы» маніторынг

Выкарыстана ілюстрацыя

Федэрацыя прафсаюзаў пачала маніторынг захавання тэмпературнага рэжыму на прадпрыемствах.
Асаблівую ўвагу прафсаюзныя рэйдавыя групы звернуць на захаванне тэмпературнага рэжыму ў вытворчых памяшканнях і цэхах, стан санітарна-бытавых памяшканняў і забеспячэнне работнікаў спецыяльным адзеннем і абуткам.
Акрамя таго, на пастаяннай аснове ў ФПБ працуе гарачая лінія, якая дазваляе аператыўна выяўляць недахопы і парушэнні выканання правіл і нормаў аховы працы і своечасова прымаць меры па іх ухіленні. Любы работнік можа паведаміць пра парушэнні па тэлефоне (8-017) 203-90-48 (з 8.30 да 10.30 і з 15.30 да 17.30). Тэхнічныя інспектары працы гатовы выехаць на месца і праверыць інфармацыю, якая паступіла на гарачую лінію.
Тамара ПРАКАП’ЮК, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў.