Факт-экспрэс-навіны

ВІНШАВАННІ. Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў віншуюць з прафесійным святам — Днём страхавых работнікаў — калектыў прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Ляхавіцкім раёне, усіх працаўнікоў і ветэранаў галіны страхавання.
Віншаванні з нагоды прафесійнага свята — Дня юрыста — райвыканкам і райсавет адрасавалі калектывам суда, натарыяльнай канторы, юрыдычнай кансультацыі, усім юрыстам, якія працуюць на прадпрыемствах, у арганізацыях і ўстановах Ляхавіччыны.
НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ СКАРБЫ. «Узгадвай, даведвайся, выбiрай — i рухай кола гiсторыi!» — пад такім слоганам на сацыяльным партале «Усе БелАрусы» пройдзе народнае онлайн-галасаванне «Сем скарбаў Беларусі». Уся краіна будзе выбіраць нацыянальныя скарбы з 28 лістапада 2012 года і да Старога Новага года. А 19-ай гадзіне 14 студзеня 2013 года галасаванне скончыцца.
«Скарбы Беларусі» будуць вызначацца ў сямі катэгорыях: імёны, падзеі, прырода, архітэктура, стравы, абрады, песні. У кожнай катэгорыі на суд беларусаў будуць прадстаўлены сем намінантаў з розных эпох беларускай гісторыі. Партал Усе БелАрусы, каб пазбегнуць сацыякультурных і светапоглядных рознагалоссяў, прапанаваў для галасавання толькі імёны і падзеі, якія адбыліся да 20 стагоддзя.
· АРБІТЫ КУЛЬТУРЫ. Як паведаміла дырэктар раённага метадычнага цэнтра Соф’я Марчык, заўтра ў ГДК пройдзе раённы агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці з удзелам аматарскіх калектываў Мыслабажскага Дома народнай творчасці, Востраўскага цэнтра культуры і вольнага часу, Тухавіцкага і Падлескага СДК. Пачатак агляду ў 10 гадзін.
· ШКОЛЬНЫ АЛІМП. Сёння завяршаецца другі этап — раённы — прадметных алімпіяд сярод навучэнцаў устаноў адукацыі, які доўжыўся з 9 лістапада. Самыя старанныя і эрудыраваныя школьнікі вызначылі лепшых знаўцаў па 16 школьных прадметах. Пераможцы гэтага алімпіяднага этапа будуць прадстаўляць Ляхавіччыну на абласным узроўні.
· ХВАРЭЕМ ЗА СВАІХ! Сёння 12-гадовы мінчанін Ягор Жэшка песняй «А мора-мора…» адкрые фінальнае шоу дзіцячага «Еўрабачання» , што сёлета праходзіць у Амстэрдаме (Галандыя). Прамая трансляцыя юбілейнага — дзясятага — міжнароднага дзіцячага конкурсу песні пачнецца ў 22.15 на тэлеканалах «Беларусь 1» і спадарожнікавым «Беларусь ТВ».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *