Навагодняя віктарына. Выйграй прыз ад выратавальнікаў!

Не за гарамі навагоднія і калядныя святы. Многія спяшаюцца набыць феерверкі, цацкі і навагоднія ўпрыгажэнні. З мэтай папярэджання пажараў і траўмаў з-за парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры падрыхтоўцы да святаў выратавальнікі праводзяць навагоднюю віктарыну «Бяспечны Новы год». Першыя тры чалавекі, якія дазвоняцца па нумары 2-11-02 (з 17 па 19 снежня з 8.00 да 17.00) і правільна адкажуць на пытанні, атрымаюць заслужаную ўзнагароду.

  1. Чым рэкамендуецца ўпрыгожваць «бяспечную» ёлку?
  2. Як лепш размяшчаць навагоднюю ёлку?
  3. Якая гірлянда неабходна для ўпрыгожвання ёлкі?
  4. Якая піратэхніка з’яўляецца бяспечнай?