Ляхавіччына: у нядзелю лепш адмовіцца ад карыстання асабістым транспартам

Пачынаючы з прыкладна трох гадзін ночы і на працягу ўсёй нядзелі, у тым ліку і на тэрыторыі нашага раёна, прагназуецца моцны снегапад. Як растлумачыў карэспандэнту намеснік начальніка РАНС Уладзімір Радчанка, па прынятай класіфікацыі моцны — гэта калі за 6 гадзін выпадае не менш як 70 міліметраў снегу. Разам з чакаемым павышэннем да мінус 2 градусаў па шкале Цэльсія тэмпературы і ўзмацненнем да 11 метраў за секунду сілы ветру, надвор’е 16 снежня ўяўляецца дастаткова складаным, здольным справакаваць шэраг негатыўных наступстваў. Напрыклад, не выключаецца верагоднасць наліпання снегу на правады з наступным іх абрывам, быццам бы і невялікі, але цяжкі, паколькі вільготны, слой снегу здольны выклікаць пашкоджанні і нават абрушэнні дахаў будынкаў і іншае.
У сувязі з гэтым сабраная ўчора рабочая група камісіі па НС пры райвыканкаме на чале з намеснікам старшыні Мікалаем Варажуном, заслухала даклады камунальнікаў, дарожнікаў, энергетыкаў, газавікоў, медыкаў, дзяржаўтаінспекцыі, іншых службаў аператыўнага рэагавання пра магчымасць дзейнічаць у рэжыме павышаных нагрузак, ва ўмовах надзвычайных сітуацый.
— Насельніцтву рэкамендуем у гэты дзень адмовіцца ад карыстання асабістым транспартам. Каб не ўскладняць работу спецтэхнікі, не пакідаць машыны на вуліцах. «Маніторыць» сітуацыю і не даваць назапашвацца снегу на даху пабудоў, асабліва відавочна нетрывалых, бясскатных ці нізкаскатных. У выпадку чаго — тэлефануйце 101, — раіць Уладзімір Радчанка.
Іван КАВАЛЕНКА.

One thought on “Ляхавіччына: у нядзелю лепш адмовіцца ад карыстання асабістым транспартам

  • 16/12/2012 в 20:09
    Permalink

    Природа учит осторожности. Настоящая зима!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *