З узнагародай! Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны жыхары Ляхавіччыны

Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў за добрасумленную працу, высокае прафесійнае майстэрства, дасягненне высокіх паказчыкаў у рабоце і ў сувязі з 60-годдзем з дня нараджэння ўзнагароджана намеснік дырэктара па камерцыйнай дзейнасці і інфармацыйнай рабоце ААТ «ТБЗ Ляхавіцкі» Аляксандра РАДЗЯНКА.

Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, высокі ўзровень арганізацыі адукацыйнага працэсу, актыўную мэтанакіраваную працу па павышэнні якасці навучання і выхавання навучэнцаў, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці ўзнагароджаны: настаўнік рускай мовы і літаратуры Жарабковіцкай сярэдняй школы імя М. Г. Мінкевіча Галіна Навумік, настаўнік матэматыкі і інфарматыкі гэтай жа школы Зінаіда ПАЛУЭКТАВА.