Вялікая сіла пяшчоты. Раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» падвяла вынікі дзейнасці

Якія яны, жанчыны Ляхавіччыны? Неабыякавыя, ініцыятыўныя, шчырыя, а сіла іх пяшчоты ўвогуле не мае вымярэння. Пра ролю жанчыны ў сучасным грамадстве, чым жыве сёння і якія планы будуе раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» ішла размова ў мінулую сераду на VI раённай справаздачна-выбарнай канферэнцыі. Удзел у ёй узялі прадстаўнікі ўсіх 15 пярвічак РА БСЖ, якая аб’ядноўвае 269 зямлячак.

Абараняць правы і павышаць статус жанчыны, не дапускаць насілля і дыскрымінацыі, умацоўваць аўтарытэт сям’і і шанаваць сямейныя каштоўнасці, адраджаць і прымнажаць культурныя, духоўныя традыцыі – місія БСЖ, пра гэта гаварыла старшыня праўлення РА Вольга Бурак. Яна адзначыла, што ў рабоце арганізацыі актыўна ўдзельнічаюць гараджанкі і вяскоўкі. Пра ўплывовасць жаночай арганізацыі гаворыць той факт, што БСЖ, як і РГА «Белая Русь», Беларус-кае грамадскае аб’яднанне ветэранаў, БРСМ, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, атрымаў права накіроўваць дэлегатаў на пасяджэнні Усебеларускага народнага сходу.
– На жанчыне ляжыць важная місія – несці дабрыню, гармонію, мір і, канешне, дарыць новае жыццё. Для гэтага ў краіне распрацаваны шэраг мерапрыемстваў дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі. Нашы жанчыны адчуваюць сябе паўнацэннымі гаспадынямі свайго лёсу, усё часцей дабіваюцца значных поспехаў у прафесіі. І, самае галоўнае, не забываюць пра сваё асноўнае прызначэнне, дараванае прыродай, –
быць жонкай, маці, быць захавальніцай сямейнага ачага, – адзначыла Вольга Бурак.
Жанчыны Ляхавіччыны ўдзельнічаюць у розных даб-рачынных акцыях, падчас якіх аказваецца дапамога пажылым грамадзянам, мнагадзетным сем’ям, інвалідам. Актывісткі РА БСЖ далучаюцца да рэспубліканскіх акцый «Нашы дзеці», «Збяром партфель разам». Як жа цікава і захапляльна прайшла ініцыяваная раённай арганізацыяй БСЖ акцыя «Цяпло ў нашых сэрцах»! Ляхавіцкія майстрыхі вязалі цёплыя коўдры, якія потым перадалі для жыхароў Ганчароўскага дома сумеснага пражывання пажылых грамадзян і інвалідаў, а таксама падарылі на наваселле «Гарохавай дачы». Не засталася без увагі і акцыя «Кнігі –
дзецям»: неабыякавыя ляхавічане перадалі кнігі ў дамы сямейнага тыпу і ЦКРНіР.
Нагадала Вольга Бурак і пра паспяховае штогадовае выступленне нашых зямлячак на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года». За апошнія тры гады прызёрамі станавіліся галоўная медыцынская сястра Ляхавіцкай ЦРБ Ала Туркіна, загадчык Навасёлкаўскага СДК Таццяна Пішч, выхавальнік-маці дома сямейнага тыпу Святлана Страмавус. А намеснік дырэктара ААТ «Жарабковічы» Алена Навалочка атрымала дыплом І ступені і прадстаўляла Брэстчыну ў рэспубліканскім фінале.
Шмат шчырых і цёплых слоў за зробленае, за актыўную грамадзянскую пазіцыю, за неабыякавасць у адрас зямлячак сказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ніна Прыхач.
Адзін з прыемных мо-мантаў канферэнцыі – узнагароджванне самых лепшых. Ляхавічанкі даверылі прадстаўляць свае інтарэсы сённяшняму старшыні раённай арганізацыі БСЖ Вользе
Бурак. Таксама названы і прозвішчы 23 членаў праўлення.
Карысных спраў, добрых пачынанняў, жадання дарыць сваю энергію і цяпло іншым у прыгожай арганізацыі шмат, але і нашым цудоўным жанчынам усё пад сілу. Нездарма ў гімне БСЖ ёсць такія словы «Мы – союз белорусских женщин и любовью своей сильны».

Галіна КАНЬКО.