У Падлескай школе напярэдадні 8 Сакавіка панавала святочная атмасфера

Нешта незвычайнае адбывалася ў нашай школе напярэдадні 8 Сакавіка. Школа нагадвала вяликую святочную пляцроўку. У фае профарыентацыі была арганізавана фотазона, гучалі гумарыстычныя аудыё віншаванні,   песні. Вучні музычнай школы радавалі п’есамі на баяне, а хлопчыкі усёй школы расказвалі вершы.
Каля настаўніцкай была арганізавана відэазона. На праектары можна было ўбачыць відэавіншаванні са святам. Прагучала віншаванне “няхай будзе у вас не карона віруса, а карона кахання”. Гумарыстычныя відэакліпы і песні вельмі парадавалі жаночую палову школы. І канечне не абышлося без мора кветак.  Былі і кветкі  з шарыкаў, якія з дапамогай дзевяцікласнікаў  зрабіла  псіхолаг Наталля Аляксееўна Якуновіч.

Незвычайны фармат свята ўсім вельмі спадабаўся, а прыдумалі яго настаўніца фізічнай культуры Таццяна Іосіфаўна Колас і педагог-арганізатар Ларыса Мікалаеўна Глеб.
Ягор Бецька і Міраслава Жэрка,  7 клас ДУА “ВПК Падлескі дзіцячы сад-базавая школа Ляхавіцкага раёна”.