Не па-суседску. Адбылося выязное судовае пасяджэнне суда Ляхавіцкага раёна

Выкарыстана ілюстрацыя

12 сакавіка ў Ляхавіцкім дзяржаўным аграрным каледжы адбылося выязное судовае пасяджэнне суда Ляхавіцкага раёна, у ходзе якога разглядалася крымінальная справа па факце ўчынення злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь.
Падчас разбору было ўстаноўлена, што вечарам 10 снежня 2019 г. жыхар в. Галаўнінцы 2000 г. н., скарыстаўшыся ад’ездам суседа, бесперашкодна пракраўся ў яго гаспадарчую пабудову. Адкуль тайна выкраў матацыкл маркі «ММВЗ», які перамясціў да сябе ў двор.
Гаспадар выявіў прапажу толькі праз некалькі дзён, калі вярнуўся дадому з паездкі, пасля чаго звярнуўся за дапамогай у РАУС.
Аналіз матэрыялаў крымінальнай справы паказаў, што данае злачынства стала магчымым з-за нядбайнага стаўлення да захаванасці сваёй уласнасці з боку пацярпелага, паколькі той захоўваў матацыкл у гаспадарчай пабудове, якая не замыкалася, у той час як сам з-за спецыфікі работы доўгі час адсутнічаў па месцы жыхарства.
З улікам пазіцыі дзяржаўнага абвінаваўцы судом абвінавачваны быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні інкрымінаванага злачынства. Яму прызначана пакаранне ў выглядзе 6 месяцаў папраўчых работ з утрыманнем 20 працэнтаў заробку ў даход дзяржавы.
Прыгавор у цяперашні час у законную сілу не ўступіў.

Аляксей Шчарбакоў,
намеснік пракурора Ляхавіцкага раёна.