Криминал и происшествия в Ляховичском районе

  • 10 сакавіка РАСК узбудзіў крымінальную справу па заяве жыхара Івацэвіцкага раёна. Ён вяртаўся з заробкаў, калі на вакзале да яго падышлі двое незнаёмцаў і прапанавалі разам выпіць. У працэсе “гасцявання” тыя выцягнулі ў 24-гадовага працаўніка 5000 расійскіх рублёў. Падазронымі па справе прызнаны двое жыхароў Ляхавіцкага раёна.
  • Неўстаноўленая асоба са двара дома ў вёсцы Літва ўвяла веласіпед.
  • А з склада ААТ “Жарабковічы” невядомы выкраў сем акумулятарных батарэй на агульную суму 695 рублёў.
  • Па ўсіх трох фактах узбуджаны крымінальныя справы па ч. 1 арт. 205 (крадзёж) Крымінальнага кодэкса.
  • Яшчэ ў мінулым снежні ў вёсцы Заліпенне два жыхары раёна, адзін з якіх непаўналетні, а другі 1999 г.н., выкралі з гаспадарчай пабудовы інструменты, маторнае масла, фарбу. Райаддзел СК па факце крадзяжу групай асоб узбудзіў крымінальную справу па ч. 2 арт. 205.
  • З 12 па 18 сакавіка неўстаноўленая пазрывала замкі з дома, з гаспабудовы на хутары вёскі Смаленікі і выкрала адтуль рэчы на агульную суму больш за 1000 рублёў. РАСК узбудзіў крымінальную спаву па ч.2 арт.205.
  • Месяц назад пенсіянерка з Ляхавічаў атрымала пенсію. Дзверы ў кватэру не былі зачынены і 435 рублёў зніклі.
  • Мінут 15 спатрэбілася злодзею, каб прыбраць чужы кашалёк з грашыма. Падзеі адбыліся ў садовым таварыстве “Незабудка”, дзе гаспадыня дачнага дома выйшла ў агарод, а злодзей скарыстаўся адкрытымі дзвярыма і забраў 291 рубель.
  • У вёсцы Чвыры аматар чужога залез у дом і выкраў адтуль маёмасць на суму больш за 300 рублёў. РАСК узбудзіў крымінальную справу ў адносінах раней судзімага жыхара Ляхавіччыны 1991 г.н. Ён затрыманы, узбуджана крымінальная справа па ч.2 арт.205.
  • Ахвярамі зломыснікаў часта становяцца пенсіянеры. У мэтах прафілактыкі злачынстваў РАСК рэкамендуе не адчыняць дзверы ў кватэру незнаёмым, у тым ліку прадстаўнікам супрацоўнікаў розных  службаў. У любым выпадку не трэба саромецца папрасіць у “гасцей” прад’явіць дакументы. Пасля прад’яўлення дакументаў не спяшацца адкрываць незнаёмцам дзверы. Не лішнім будзе патэлефанаваць у адпаведныя ўстановы і пацікавіцца, ці накіроўвалі яны свайго супрацоўніка і як яго прозвішча. Гаспадарам варта перыядычна наведваць дачныя дамы і не пакідаць там у сваю адсутнасць каштоўныя рэчы.

Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ, намеснік начальніка РАСК.