«Аб’яўляю вас мужам і жонкай»

Летась такія словы і віншаванні са стварэннем сям’і ў аддзеле загса і сельвыканкамах раёна пачулі сто пар. Для 71 з іх марш Мендэльсона прагучаў першы раз, расказала «ЛВ» начальнік аддзела загса Вольга Новік. Сярэдні ўзрост жаніха – 32 гады, 30 – нявесты. Заручальнымі пярсцёнкамі абменьваюцца і тыя, хто мае за плячыма і больш жыццёвых дзесяцігоддзяў. У мінулым годзе, напрыклад, былі маладыя, дзе жаніху 74, сярод нявест – 63 гады – не ўзрост, а пачатак сямейнага жыцця. Нашы землякі адзначаюць рубінавае вяселле (40 гадоў сумеснага жыцця), а таксама жамчужнае (30). Загс з задавальненнем, калі жадаюць героі падзеі, робіць юбілейную дату незабыўнай і ўрачыстай. І заўсёды адпраўляе віншавальную паштоўку.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.