Факт-экспрэс-навіны Ляхавіччыны

· НАЗНАЧЭННІ. Як паведамілі ў аддзеле арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама, з 22 студзеня на пасаду дырэктара камунальнага унітарнага прадпрыемства «Ляхавіцкае раённае ўпраўленне капітальнага будаўніцтва» назначаны Вячаслаў Міхайлавіч АДАМЕНКА.
· КОНКУРС. У мінулы чацвер на базе СШ № 2 прайшоў раённы этап абласнога конкурсу прафмайстэрства педагагічных работнікаў «Малады настаўнік Брэстчыны». Як расказала метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі Людміла Буцько, педагогі з працоўным стажам ад 2 да 5 гадоў праводзілі адкрытыя ўрокі ў незнаёмых класах. Журы размеркавала месцы наступным чынам: 1 — у Ганны Мінайлавай (СШ №1), 2 месца падзялілі Антаніна Чабатар (Востраўская СШ) і Таццяна Шчэрба (СШ №2), на 3 месцы — Таццяна Бурвель (гімназія). Так атрымалася, што ўсе яны выкладаюць адзін прадмет — англійскую мову.
У лютым Ганна Мінайлава будзе прадстаўляць Ляхавіччыну на занальным абласным этапе конкурсу.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *