Факт-экспрэс-навіны Ляхавіччыны

У РАЙВЫКАНКАМЕ. У пятніцу адбылося чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта. Сярод асноўных пытанняў на парадку дня — «Выкананне прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2012 годзе», «Вынікі выканання бюджэту раёна за 2012 год і задачы па забеспячэнні выканання бюджэту ў 2013 годзе», «Вынікі работы камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама па прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў у падлеткавым асяроддзі ў 2012 годзе».
Разгледжаны таксама іншыя запланаваныя пытанні.
· КАНІКУЛЫ. Першы семестр у 2012/2013 навучальным годзе для навучэнцаў Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа завяршыўся залікамі, справаздачамі і, канешне, зімовай сесіяй. Экзамены практычна ўсе каляджане вытрымалі. Цяпер ёсць добры шанц адпачыць і набрацца сіл перад наступным паходам за ведамі і практычнымі навыкамі. З 28 студзеня па 10 лютага ў ЛДАКу зімовыя канікулы.
· ПАЛЯЎНІЧЫЯ — НА СТАРТ. Заўтра   ў Івацэвіцкім раёне будуць праходзіць абласныя спаборніцтвы паляўнічых. У конкурснай праграме некалькі этапаў: развядзенне кастра, будаўніцтва шалаша, стральба з вышкі, пераадоленне дыстанцыі на лыжах са стральбой і інш. Паспаборнічаюць і гледачы ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі.
· КУЛЬТУРНЫ АДПАЧЫНАК. Як расказала дырэктар метадычнага цэнтра аддзела культуры Соф’я Марчык, у пятніцу гарадскі  Дом культуры запрашае на  шоу-праграму «Таццянін дзень».
У нядзелю 27 студзеня юных ляхавічан культработнікі запрашаюць на дзіцячую забаўляльна-гульнёвую праграму «У гасцях у чараўніцы Зімы».
Пачатак мерапрыемства ў 14 гадзін.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *