Ляхавіччына:на некаторых дахах утварыліся снежныя гурбы і ледзяшы

Не самыя снежныя зімы мінулых гадоў у параўнанні з сёлетняй сур’ёзна прайгравалі па дызайне і дэкоры. Белае іскрыстае покрыва не толькі ўпрыгожыла дрэвы і дамы, але і схавала ад нашых вачэй беспарадак, які дзе-нідзе застаўся яшчэ з восені. Чыста і прыгожа, асабліва ў сонечныя дні.
Разам з тым, студзеньская снежная хваля стала ўжо другой за сезон, што прынесла камунальнай і дарожнай службам напружаную кругласутачную работу. Тоны снегу вывозяцца з гарадскіх вуліц. Адной з самых сур’ёзных праблем гэтым часам дырэктар КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Аляксандр Мядзвецкі лічыць кінутыя у дварах і ўздоўж дарог аўтамабілі, што не даюць якасна расчысціць праезную частку і стаянкі.
За зіму мы навучыліся ўважліва глядзець пад ногі і хадзіць так, каб менш шанцаў было паслізнуцца. Але небяспека дзе-нідзе падсцерагае і зверху: на некаторых дахах утварыліся снежныя гурбы і ледзяшы. Так што будзьце ўважлівымі.
Фота   Сяргея  ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *