Трэба дзейнічаць! Чарговае пасяджэнне прэзідыума Маладзёжнага парламента стала змястоўным абмеркаваннем надзённых тэм, праблем, актуальных пытанняў

Здаецца, гэтыя словы сталі дэвізам, які для сваёй бліжэйшай работы выбралі члены Маладзёжнага парламента пры Ляхавіцкім раённым Савеце дэпутатаў. Чарговае пасяджэнне прэзідыума МП стала змястоўным абмеркаваннем надзённых тэм, праблем, актуальных пытанняў.

На парадку дня – тэмы важныя і цікавыя. Сярод іх – удзел у месячніку добраўпарадкавання, ва ўрачыстасцях, прысвечаных 75-годдзю Вялікай Перамогі. Чарговае пасяджэнне можна па праве назваць і майстар-класам для парламентарыяў.

Удзел у сустрэчы прыняў старшыня дэпутацкага корпуса раёна Леанід Калбаса. Акрамя дэталёвага разгляду кожнага пытання, Леанід Іосіфавіч адзначыў, что Маладзёжнаму парламенту варта вучыцца дэпутацкай дзейнасці, праяўляць сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю. І райсавет у гэтым заўсёды дапамагае: акрамя тэарэтычнай падтрымкі, дэпутаты далучаюць маладых парламентарыяў да свайго «дарослага» жыцця. Напрыклад, плануецца правесці сумесную сесію, дзе маладыя дэпутаты таксама выступяць са сваім поглядам на заяўленыя тэмы.

Маргарыта КУХТА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.