Свята пад гітару. Дзень войскаў супрацьпаветранай абароны нядаўна адзначылі ў вайсковай часці

Прафесійнае свята – Дзень войскаў супрацьпаветранай абароны – нядаўна адзначылі ў вайсковай часці 29969. Каранавірус падкарэктаваў фармат урачыстых мерапрыемстваў – прафілактыка перш за ўсё, але салдаты тэрміновай службы не засталіся без свята. Сярод іх шмат творчых і таленавітых юнакоў, якія арганізавалі невялікі канцэрт і павіншавалі саслужыўцаў патрыятычнымі баладамі, сучаснымі музычнымі кампазіцыямі, выкананымі пад гітару. “Працаваў” і адкрыты мікрафон.
Святая і дарагая дата для кожнага вайскоўца, для тых, хто носіць пагоны – Дзень Вялікай Перамогі. Напярэдадні 9 Мая ваеннаслужачыя паўдзельнічалі ў адзіным дні інфармавання, тэмай якога стала дзяржаўная падтрымка ветэранаў і інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны. Подзвіг савецкіх воінаў, роля народа ў перамогу над фашызмам – без тэрмінаў даўнасці.

Батальён прыняў самы актыўны ўдзел у Рэспубліканскім суботніку. Ваеннаслужачыя займаліся добраўпарадкаваннем і навядзеннем парадку на брацкіх магілах і помнікаў воінаў, якія загінулі ў гады ваеннага ліхалецця.
Выхаванне дастойных нашчадкаў пакалення пераможцаў, гатовых абараняць сваю Айчыну – адна з шматлікіх задач камандавання ваённай часці па рабоце з асабістым саставам.
Вадзім  КАШАВЫ, старшы памочнік начальніка аддзялення ідэалагічнай работы в/ч № 29969.