За заслугі

2 красавіка мы адзначалі Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. А літаральна ў наступны панядзелак на апаратнай нарадзе ў райвыканкаме адбылася падзея, якая зноў падкрэсліла і праілюстравала: мы – аднадумцы і многія задачы, над якімі працуем, агульныя для абодвух народаў. І выніковыя намаганні ў іх вырашэнні не застаюцца незаўважанымі. Генерал-маёр расійскай арміі Сяргей Бліноў, які, дарэчы, у свой час служыў у Беларусі на тэрыторыі нашага раёна, уручыў грамату старшыні Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў Яўгенію Юрлевічу – “За вялікія заслугі перад Бацькаўшчынай, руплівасць, разумную ініцыятыву і высокі прафесіяналізм, праяўленыя ў шматгадовым супрацоўніцтве і шматбаковым узаемадзеянні з Узброенымі Сіламі, а таксама вялікі асабіс-ты ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі”. Свой подпіс пад гэтым паставіў начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Ра-сійскай Федэрацыі – першы намеснік Міністра абароны Расійскай Федэрацыі генерал Н. Макараў. Акрамя таго, Яўгенію Нікадзімавічу ўручаны медаль “За заслугі”, пасведчанне на які падпісана маршалам, двойчы Героем Савецкага Саюза А. Яфімавым.
Віншуем!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *