Будьте внимательны, когда покупаете в интернет-магазинах или по объявлениям в интернете вещи за рубежом

«Віншуем. Па выніках акцыі на плацёжных тэрміналах вы — уладальнік ноўтбука». SMS такога зместу атрымала ў сярэдзіне лютага брастаўчанка М. Пільнасць жанчыны ўсыпіла, у першую чаргу, тое, што паведамленне прыйшло з канкрэтнага нумара мабільнага тэлефона. Ні на імгненне не задумваючыся аб тым, што яна не магла ўдзельнічаць ні ў якіх акцыях, бо ніколі не карысталася плацёжнымі тэрміналамі, жанчына патэлефанавала па нумары, змешчаным на сайце. У «службе падтрымкі» ёй паведамілі, што для атрымання прыза трэба пакласці на рахунак мабільнага тэлефона 600 тысяч беларускіх рублёў. Абавязковая ўмова — аплаціць неабходна праз плацёжны тэрмінал і паведаміць ім код. М. так і зрабіла.
Калі жанчына ўбачыла на балансе свайго тэлефоннага рахунку нуль, яна зноў патэлефанавала ў «службу падтрымкі». Ей сказалі, што ўсё ідзе па плане. Наступным крокам павінна стаць рэгістрацыя заяўкі на сайце, які пазначаны ў SMS . Даверлівая грамадзянка запоўніла анкету, паведаміўшы махлярам не толькі свой адрас і пашпартныя даныя, але і звесткі аб сваёй банкаўскай картцы.
На наступны дзень М. даведалася, што з яе карт-рахунку напярэдадні спрабавалі зняць буйную суму грошай. Банк прапусціў аперацыю па атрыманні наяўнымі толькі тысячы расійскіх рублёў. Жанчына зразумела, што стала ахвярай махляроў і звярнулася ў міліцыю.
Гісторыя павучальная. Ахвярай махляроў можа стаць любы чалавек. Каб гэтага не здарылася, трэба больш асцярожна ставіцца да розных заманлівых прапаноў. Калі вам паведамляюць пра буйны выйгрыш у латарэю, у якой вы не ўдзельнічалі, калі вас просяць пакласці грошы на абаненцкі рахунак сотавага аператара і паведаміць код SMS, калі за мяжой знайшоўся багаты сваяк, які пакінуў вам спадчыну, а для афармлення дакументаў на яе атрыманне з вас просяць грошы, — падстава насцярожыцца.
Такога роду рассылкамі займаюцца толькі махляры.
Будзьце пільнымі, калі купляеце ў інтэрнэт-магазінах ці па аб’явах ў інтэрнэце рэчы за мяжой, кошт на якія відавочна заніжаны. Акрамя таго, калі разлічваецеся за пакупку праз інтэрнэт, вы рызыкуеце застацца і без грошай, і без рэчы.
Ірына Блахіна,
вядучы спецыяліст
аддзела інфармацыі
і грамадскіх сувязяў
УУС аблвыканкама.

Фота з сайта  http://pynet.su

One thought on “Будьте внимательны, когда покупаете в интернет-магазинах или по объявлениям в интернете вещи за рубежом

  • 27/02/2013 в 23:39
    Permalink

    Наверное, сколько будет существовать мир всегда будут люди , которых можно обвести вокруг пальца . Сколько не предупреждай их о бдительности- бесполезно. Они ведутся на низкие цены, дармовщину.И от этого страдают.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *