Когда на сцене поет ляховичанка Людмила Ломако, овации долго не смолкают

Кажуць, што імя чалавека адпавядае яго характару, настрою, часта нават роду заняткаў. Напрыклад, імя Людміла азначае — усім людзям мілая.
Калі на сцэне спявае Людміла Ламака, авацыі доўга не змаўкаюць. Яе прыродны песенны талент зачароўвае, асабліва прыхільнікаў народнай песні. Спявае, і здаецца, што ёй падыгрываюць усе струны душы. Моцны, звонкі голас запаўняе прастору, то здзіўляе, то хвалюе, то вымушае задумацца…
Людміла Ламака — дырэктар гарадскога Дома культуры. Яна на гэтай пасадзе чалавек не выпадковы: паспяхова арганізуе работу ўстановы, дзе, можна сказаць, працуе ўся яе сям’я: муж Мікалай, сыны Максім і Мікалай і нявестка Кацярына. А народны ансамбль народнай песні «Крыніца», якім кіруе Людміла Казіміраўна, вядомы сваёй творчасцю далёка за межамі раёна, вобласці, быў удзельнікам нават міжнародных фэстаў.
Наогул, Людміла і шчасце не размінуліся ў жыцці, і яна гэтага не тоіць. На яе залаты юбілей сабралася ўся сям’я, якая папоўнілася ўнукам і унучкай, прыйшлі сябры, калегі. А галоўным падарункам юбілярцы былі песні — ад душы і для душы. Няхай яшчэ не раз выклікаюць на біс жанчыну, якая спявае!
Аліна ЛАПІЧ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *